Акцыя "Мой лёс, мой край, мая Айчына": прагляд відэафільма "Тры дні свабоды"

01.11.2021

Асеннія канікулы ў ДУА "Гацукоўская сярэдняя школа" пачаліся з важнай у патрыятычным плане падзеі. Навучэнцы 6-7 класаў зрабілі агляд фільма "Тры дні свабоды", прысвечаны ўз'яднанню БССР і Заходня Беларусі ў 1939 годзе. Дзеці актыўна абмяркоўвалі тыя падзеі, параўноўвалі той час і сённяшні і прыйшлі да вываду, што самы лепшы "лек" для дзяржавы - гэта адзінства.