Акцыя "Мой лёс, мой край, мая Айчына"; прагляд фільма "Рана на целе Беларусі"

04.11.2021

4 кастрычніка навучэнцы 6-9 класаў ДУА "Гацукоўская сярэдняя школа" ажыццявілі прагляд дакументальнага фільма "Рана на целе Беларусі". У фільме распавядаецца пра падзеі, у выніку якіх адбыўся падзел Беларусі на БССР і Заходнюю Беларусь у 1921 годзе. Навучэнцы па-новаму ўбачылі гісторыю нашай краіны, якая доўгі час была раз'яднанай. Дзеці былі здзіўлены, што яшчэ захаваўся будынак, у якім быў заключаны Рыжскі мір 18 сакавіка 1921 года, а таксама, што на мірных перамовах не прысутнічала ніводнага этнічнага беларуса. У выніку, навучэнцы атрымалі новыя і цікавыя веды па гісторыі нашай краіны.