Класная гадзіна "Гістарычнае адзінства Беларусі"

16.09.2022

16 верасня ў 1-11 класах прайшла адзіная класная гадзіна "Гістарычнае адзінства Беларусі", прысвечанае Дню народнага адзінства. Навучэнцы ўзгадалі пра падзеі 17 верасня 1939 года, калі адбылося ўз'яднанне Заходняй Беларусі, якая была пад уладай Польшчы, і БССР у адзіную краіну. Класныя гадзіны былі праведзены ў форме віктарын, інфармацыйных гутарак, дыспутаў.