Экскурсія ў Слуцкі краязнаўчы музей

06.01.2023

5 студзеня 2023 года навучэнцы ДУА "Гацукаўская сярэдняя школа" наведалі Слуцкі краязнаўчы музей. З прывітаннем сустрэлі нас супрацоўнікі музея. Экскурсавод Цішкевіч Васіль Васільевіч расказаў аб працы музея пасля рэканструкцыі. Падчас экскурсіі юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з найбольш значнымі і цікавымі гістарычнымі падзеямі Слуцкага краю, пачулі пра людзей, якія праславілі Слуцкую зямлю, пра ўклад краю ў нацыянальную гісторыю.

Дзеці пазнаёміліся з жывёльным светам роднага краю: насельнікамі лесу, балот і вадаёмаў, лугоў і палёў. Прыцягнуў увагу рабят макет Слуцкай драўлянай крэпасці. Убачылі закамянеласці-насельнікі некалі шырокага акіяна Тэціс – біўні і зубы маманта, знойдзеныя на тэрыторыі Слуцкага раёна. Даведаліся шмат новага пра Слуцкае княства. Пазнаёміліся з археалагічнымі раскопкамі гарадзішча Старажытнага Слуцка, а таксама факсімільным выданнем "Слуцкага Евангелля".

Вучні пачулі гісторыю аб кальвінісцкай навучальнай установе, вядомай як «Слуцкія Афіны» і як «Узорная Слуцкая гімназія». Даведаліся, што ў сценах школы не толькі давалі вялікі аб'ём ведаў, але і вучылі па-сапраўднаму думаць. Пры гэтым умела выкарыстоўваўся дыялог настаўніка з вучнем. Змаглі пасядзець за партай (навучальнае месца гімназіста), якая выканана па ўзоры 1900 гадоў.

Палюбаваліся знакамітым Слуцкім поясам - адной з нацыянальных рэліквій беларусаў, які стаў сучасным брэндам Беларусі. Пазнаёміліся з працамі нашага земляка, фатографа Саміра Юхніна, са Слуцкам гандлёвым. Рабяты пачулі і ўбачылі шмат новага пра вайну 1812 года, пра гады вялікіх узрушэнняў 1914 – 1920 гг., другой сусветнай вайне 1939-1945 гг., вайне ў Аўганістане 1979-1989 гг.

Даведаліся пра знакамітых суайчыннікаў. Завяршылі экскурсію ў зале касманаўтыкі "Шлях да зорак". Тут юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з гісторыяй авіяцыі і касманаўтыкі. З асаблівым трапятаннем Васіль Васільевіч расказаў нам пра лётчыка-касманаўта, першага чалавека ў свеце, які выйшаў у адкрыты космас, Аляксея Архіпавіча Лявонава. Кожная зала – асобная эпоха ў жыцці Слутчыны. Дзеці сталі не проста наведвальнікамі краязнаўчага музея, а атрымалі інфармацыйнае і эмацыйнае ўздзеянне.