Акцыя "Ад усёй душы"

13.01.2023

У перыяд з 3 па 13 студзеня ў нашай школе праходзілі мерапрыемствы ў рамках дабрачыннай акцыі для пажылых людзей "Ад усёй душы". Былі праведзены наступныя мерапрыемствы: Сустрэча з ветэранам піянерскага руху Закрэўскай В.К. Арганізацыя віншавальнага міні-канцэрта на хаце ў ветэрана піянерскага руху Закрэўскай В.К., вязня канцлагера часоў Вялікай айчыннай вайны Шыла В.А. Арганізацыя дастаўкі прадуктаў харчавання ветэрану піянерскага руху Закрэўскай В.К., вязніцы канцлагера часоў Вялікай Айчыннай вайны Шыла В.А. Наведванне ветэранаў педагагічнай працы з віншаваннем з насталым Новым годам і Калядамі, аказанне неабходнай ім дапамогі.