Дзень музейнага селфі у Слуцкім раёне

19.01.2023

18 студзеня ў рамках міжнароднага Дня музейнага сэлфі ў Слуцкім раёне навучэнцы ДУА "Гацукаўская сярэдняя школа" наведалі школьны музей прыроды і музей "Беларуская хатка". Гэтая акцыя праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі да музеяў. Менавіта таму перад прыходам у музеі вучні зарадзілі свае тэлефоны і не забыліся ўзяць з сабой палку для сэлфі. У гэты ж дзень фота былі размешчаны на старонках сацсеткі "УКантакце".