З 23 студзеня па 3 сакавіка 2023 года ў ДУА "Гацукоўская сярэдняя школа" будзе праходзіць міжведамасная прафілактычная акцыя "Сябруем з законам". Мэта Акцыі:
• прыняцце дадатковых мер па павышэнню бяспекі дзяцей;
• фарміраванне ў іх ўсвядомленых законапаслухмяных паводзінаў;
• ідэалагічнае і грамадзянска-патрыятычнае выхаванне навучэнцаў;
• прывіццё ім духоўных і маральных каштоўнасцяў;
• імкненне іх да здаровага ладу жыцця;
• прапаганда адказнага бацькоўства;
• арганізацыя растлумачальнай працы, накіраванай на забеспячэнне грамадскай бяспекі на тэрыторыі Мінскай вобласці;
• прафілактыка супрацьпраўных паводзін непаўналетніх і папярэджанне няшчасных выпадкаў з іх удзелам.