"Я патрыёт сваёй радзімы"
28.02.2023Сёння педагог-арганізатар нашай школы прыняла ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурса "Я патрыёт сваёй радзімы" у ліку дэлегацыі ад Слуцкага раёна. У рамках гэтага конкурсу наша ўстанова адукацыі была ўзнагароджана дыпломам 3 ступені абласнога этапу конкурсу "Здай макулатуру - выратуй дрэва". Віншуем нашу школу і жадаем далейшых перамог.