Святочны канцэрт прысвечаны 8 Марта
08.03.2023Сёння ў нашай школе прайшоў святочны канцэрт прысвечаны 8 Марта. Гэта свята лічыцца днём вясны, жаночай прыгажосці, пяшчоты, цеплыні і ўвагі да жанчын, незалежна ад іх статусу і ўзросту. У адрас прыгожай паловы чалавецтва гучаць віншаванні і словы падзякі за іх стваральную працу, любоў і душэўную шчодрасць. Шмат песен, вершаў і добрых слоў прагучалі ў адрас нашых жанчын. Яшчэ раз віншуем усіх і жадаем шчасця, поспехаў і добрага настрою!