Сустрэча з участковым інспектарам па справах непаўналетніх

03.03.2023

Сёння, 3 сакавіка, у нашай школе адбылася сустрэча з участковым інспектарам па справах непаўналетніх Слуцкага РАУС, старшым лейтэнантам міліцыі, Густарнікам Дзмітрыем Ігаравічам. На гэтай сустрэчы ўчастковы інспектар расказаў дзецям аб адказнасці за распаўсюджванне наркотыкаў, паказаў вучням некалькі відэаролікаў на гэтую тэму. А таксама расказаў пра ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах і наступствы за ўдзел у такіх мерапрыемствах.