Просмотреть презентацию онлайн
Управление образования
Минского областного исполнительного комитета ГУО «Гацуковская средняя школа»
Областной конкурс
«Педагогическая IT-мозаика»
Номинация «Лучшее внеклассное мероприятие с использованием online-сервисов сети Интернет»
«Турнир «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь»
Учебный предмет:история Беларуси, обществоведение
Класс /курс /возраст обучающихся:VII-XI классы
Автор: Черкас Алексей Владимирович
учитель истории и обществоведения
Минск 2018
Данная методическая разработка состоитиз двух частей: сценария мероприятия и презентации, созданной в программе MicrosoftPowerPoint. При создании игры использовались разнообразные возможности не только этой программы, но и online-сервисовсети Интернет, которые позволяют более полно отобразить всю информацию, полученную учащимися в ходе игры: это online-тесты, видеоролики, слайдшоу-экскурсий, а также дополнительная информация по вопросам игры.При проведении внеклассного мероприятия возможно использование интерактивной доски.
Разработка может быть интересна и полезна учителям средних школ, методистам.
Пазакласнае мерапрыемства
“Турнір “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”
Мэта: выхаванне пазітыўных, эмацыянальна-каштоўнасных адносін да гісторыі Беларусі; абуджэнне пазнавальнага інтарэсу да беларускай культуры.
Задачы:
Адукацыйныя:
- актуалізаваць веды навучэнцаў па гісторыі Беларусі і грамадазнаўству;
- пашырыць агульны кругазор навучэнцаў.
Выхаваўчыя:
- стварыць умовы для развіцця такіх аналітычных здольнасцей навучэнцаў, як уменне аналізіраваць, супастаўляць, параўноўваць пазнавальныя аб’екты, рабіць вынікі;
- стварыць умовы для развіцця памяці, увагі, уяўлення.
Развіваючыя:
- садзейнічаць развіццю культуры ўзаемаадносін падчас працы ў групах;
- садзейнічаць фарміраванню патрыятычных пачуццяў.
Вядучы: Усім добрай раніцы! Нечакана надыйшлі выходныя, а значыць, прыйшоў час нам з вамі крышку пашырыць свой кругагляд. Прынамсі, гэта тычыцца тэматыкі нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь. І хто сёння прыйшоў на мерапрыемства, я спадзяюся, вынясуць адсюль не толькі новыя веды, але і станоўчыя эмоцыі.Сёння я хачу вам прапанаваць сыграць у “Сваю гульню”. Перад тым, як патлумачыць яе правілы, я б хацеў падзяліць аудыторыю на тры\дзве каманды.(Падзяліць на каманды, назначыць капітанаў). Назначыць тых, хто будзе запісваць балы каманд на дошцы і сядзець за камп’ютарам. Правілы: на экране вы бачыце табліцу. У першым слупку мы бачым тэмы. Кожная тэма ўключае ў сабе 5 пытанняў. Кожнае з гэтых пытанняў мае сваю колькасць балаў. Чым складаней пытанне, тым больш за яго балаў можна атрымаць. Таксама ў некаторых пытаннях будзе магчымасць павялічыць колькасць балаў удвая пры ўмове рашэння тэста: на слайдзе з такімі пытаннямі будзе знаходзіцца смайл. Калі тэст будзе выкананы поўнасцю – каманда атрымае двайную колькасць балаў. Схема гульні:каманда выбірае пытанне. Потым яно з’яўляецца на экране і вам даецца секунд 15, каб падумаць і адказаць. Адказваеце – вам даюцца балы, не можаце адказаць – пытанне не залічваецца. Потым наступная каманда адказвае, і так па чарзе. Перамагае тая каманда, у якой найбольшая колькасць балаў.
Ход мерапрыемства (вядучы каардынуе дзейнасць камандаў)
Канстытуцыя РБ:
10 - Апошняя Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынятая……. (назавіце дату і год прыняцця) Правільны адказ - 15 сакавіка 1994 года
20 - Канстытуцыя – гэта ….. (апішыце трыма словамі) Правільны адказ – Асноўны Закон краіны
30 - Калі праводзіліся рэферэндумы, на якіх уносіліся змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь? (пытанне з магчымасцю падвоіць лік балаў за кошт рашэння дадатковага тэста) Правільны адказ – лістапад 1996 і кастрычнік 2004 гг.
40 - Вышэйшай каштоўнасцю грамадства і дзяржавы, згодна Канстытуцыі, з’яўляецца …. Правільны адказ – чалавек
50 - Якая падзея адбываецца на фотаздымку? Правільны адказ - Старшыня Вярхоўнага Савета М. Грыб 15 сакавіка 1994 года падпісвае Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь
Славутыя месцы Беларусі:
10 - Што за будынак паказаны на фотаздымку? Правільны адказ – Мірскі замак
20 - Самы старажытны лес у Еўропе, знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі і Польшчы. Правільны адказ – Белавежская пушча.
30 - Якую тэрыторыю, размешчаную ў межах Беларусі, называюць «лёгкімі Еўропы»? Правільны адказ – Палессе
40 - Першы мураваны храм на тэрыторыі Беларусі, пабудаваны ў ХІ стагоддзі. Правільны адказ – Сафійскі сабор (пабудаваны каля 1044-1066 гг.)
50 - Гэтыя дзве беларускія вёскі называюць «беларускім Версалем». Правільны адказ – вёска Мосар (Глыбокскі раён, Віцебская вобласць) і пасёлак Ружаны (Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) Паказаць малюнкі.
Праўда\Няпраўда:
10 - Змешчаныя на выяве герб і сцяг з’яўляюцца дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь. Праўда.
20 - Рэспубліка Беларусь з’яўляецца краінай, дзе пражывае найменшая колькасць насельніцтва ў Еўропе. Няпраўда. Найменшая колькасць насельніцтва ў Еўропе пражывае ў Ватыкане (800 чалавек).
30 - Горад Магілёў мог двойчы стаць сталіцай БССР замест Мінска. Праўда. Гэта магло адбыцца ў 1938 г.
40 - Рэспубліка Беларусь мае толькі адзін урад (пытанне з магчымасцю падвоіць лік балаў за кошт рашэння дадатковага тэста). Няпраўда. На дадзены момант існуе ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1919 г., і ён знаходзіцца ў эміграцыі.
50 - Быў перыяд у сучаснай гісторыі, калі беларуская мова з’яўлялася адзінай дзяржаўнай мовай у Рэспубліцы Беларусь. Праўда. Гэта было ў 1990-1995 гг.
Выдатныя дзеячы і асобы:
10 - Гэты чалавек у 1517 годзе надрукаваў першую Біблію на старабеларускай мове (пытанне з магчымасцю падвоіць лік балаў за кошт рашэння дадатковага тэста). Правільны адказ – Францыск Скарына.
20 - Гэтых двух выдатных літаратараў называюць яшчэ «песнярамі беларускай зямлі» (пытанне з магчымасцю падвоіць лік балаў за кошт рашэння дадатковага тэста). Правільны адказ – Янка Купала і Якуб Колас.
30 - Па загаду якога/якой асветніка ці асветніцы беларускай зямлі была пабудавана гэтая царква? Правільны адказ – па загаду Ефрасінні Полацкай.
40 - «Зайграй, зайграй, хлопча малы,
І ў скрыпачку, і ў цымбалы,
А я зайграю ў дуду,
Бо ў Крошыне жыць не буду.
Бо ў Крошыне пан сярдзіты,
Бацька кіямі забіты,
Маці тужыць, сястра плача:
«Дзе ж ты пойдзеш, небарача?..»
Назавіце імя аўтара гэтых радкоў і іншыя яго творы. Правільны адказ – Паўлюк Багрым. Гэта адзіны яго верш, які захаваўся.
50 - Ураджэнец Беларусі, нобелеўскі лаўрэат. Дзякуючы яго вынаходніцтвам, мы можам карыстацца мабільнымі тэлефонамі. Правільны адказ – Жарэс Алфёраў, савецкі і расійскі фізік.
Угадай мелодыю:
10 – гімн РБ
20 – “Касіў Ясь канюшыну” (ВІА “Песняры”)
30 – “Полька беларуская” (ВІА “Сябры”)
40 – “Спадчына” (ВІА “Песняры”)
50 – “Гісторыя майго жыцця” (гурт “Naviband”)
Даты і падзеі:
10 - Другая сусветная вайна пачалася ….. (назавіце дату). Правільны адказ – 1 верасня 1939 года.
20 - У 862 годзе ўпершыню ў летапісе ўзгадваецца беларускі горад … (назва горада) (пытанне з магчымасцю падвоіць лік балаў за кошт рашэння дадатковага тэста). Правільны адказ – Полацк.
30 - Якая падзея адбылася 15 ліпеня 1410 года? (Прагляд відэароліка “Грунвальдская бітва”)Правільны адказ – Грунвальдская бітва.
40 - Якая падзея адбываецца на малюнку? Правільны адказ – заключэнне Люблінскай уніі паміж ВКЛ і Польшчай у 1569 г.
50 - Па легендзе, продкам гэтага партыйнага дзеяча БССР быў француз, які застаўся падчас Айчыннай вайны 1812 г. на нашых землях. Правільны адказ – Пётр Міронавіч Машэраў, першы сакратар ЦК КПБ у 1965-1980 гг, кіраўнік Беларусі.
Вядучы: Ну а цяпер падлічым балы і выявім пераможцаў. Падлік балаў і ўзнагароджванне пераможцаў.