Дзень першы: Пазнавальная гульня "Гео-батл" для 5-6 класаў

06.12.2022

6 снежня стартаваў прадметны тыдзень настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла. Першае мерапрыемства дадзенага тыдня было прысвечана геаграфіі, і было праведзена ў выглядзе пазнавальнай віктарыны "Гео-батл" у якім спаборнічалі навучэнцы 5 і 6 класаў. У ходе мерапрыемства рабяты адказвалі на розныя геаграфічныя пытанні звязаныя з нашай планетай, мацерыкамі, акіянамі, космасам, бакамі гарызонту і г.д.

Дзеці паатгадывалі розныя загадкі, рэбусы, прайшлі цікавую геаграфічную Медыаазбуку, і ў канцы паўдзельнічалі ў конкурсе капітанаў. У выніку ў напружанай барацьбе перамог 6 клас, які на пару балаў апярэдзіў сваіх канкурэнтаў з 5 класа. Усе ўдзельнікі дадзенага мерапрыемства сышлі з яго з добрым настроям, станоўчымі эмоцыямі і новымі ведамі.