Сарока звычайная

У Гацукоўскай сярэдняй школе, з 11 па 16 сакавіка, у рамках раённага арніталагічнага фестывалю "Вранавыя птушкі - птушкі інтэлектуалы", адбылося пазнавальнае мерапрыемства прысвечанае сароке. Сарока прадстаўляе сямейства крумкачовых і атрад вераб'інападобных, з'яўляецца тыповым насельнікам беларускіх лясоў, паркаў, садоў, нярэдка селіцца побач з чалавекам. Рабяты даведаліся пра цікавыя факты з жыцця сорак, разгадалі рэбус, паразважалі над тым, што прынесла на хвасце сарока з казкі.