Музеі школы

Музей "Беларуская хатка"


Музей "Беларуская хатка" мае сваю гісторыю. Ён пачаў сваю работу ў красавіку 1985 года, як краязнаўчы музей, але ў 1987 годзе атрымаў назву этнаграфічнага, так як большасць экспанатаў адлюстроўвала жыццё і побыт жыхароў мясцовых вёсак.

Мэта і задачай музея ў той час былі адраджэнне нашай роднай спадчыны. Бясконцыя экспедыцыі да старэйшых жыхароў далі станоўчы вынік. Сабраны матэрыял даў магчымасць стварыць 4 пастаянныя раздзелы, якія складаюцца з 6 экспазіцый. Гэта - экспазіцыя "Чырвоны кут", "З сямейнага альбома", "Вышыўка", "Гаспадарчы вугал", "Бабін кут", "Адзенне і галаўныя ўборы". Пяты раздзел уключае ў сябе зменную інфармацыю і яна прысвечана знамянальным датам.

Плошча музея налічвае 24 квадратных метра і на ёй размешчана 508 экспанатаў, з іх асноўнага фонду 396 і 112 дапаможнага. У 2004 ў рабоце нашага музея з'явіўся іншы накірунак - вывучэнне гісторыі сваёй маленькай Радзімы. У 2023 годзе была зроблена часовая экспазіцыя, прысвечаная генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Музей прыроды

Музей прыроды, таксама як і музей "Беларуская хатка", мае свае гісторыю і вялікую калекцыю розных экспанатаў. Заснаваны наш "Музей прыроды" 18 красавіка 2002 года, пры падтрымцы Слуцкага дзяржаўнага краязнаўчага музея і заалагічнага факультэта БДУ.

Мэтай стварэння музея з'яўляецца прывіванне ў дзяцей любові да прыроды роднага краю, вывучэнне расліннага і жывёльнага свету нашай краіны. Плошча музея складае 26 метраў квадратных, на якой размяшчаецца 8 выставак, такіх як: Расліны балот, Зёлкавыя культуры, У свеце насякомых, Птушыны край, Млекакормячыя, Казуркі Чырвонай кнігі, Куток малюскаў, а таксама Матылькі з усіх куткоў свету! Усе нашы экспанаты маюць назвы і змяшчаюць таблічкі з кароткай інфармацыяй аб іх.

Таксама ў Музеі прыроды часта праводзяць экскурсіі для навучэнцаў, а таксама гасцей нашай школы. Часцяком у музеі праводзяцца ўрокі па біялогіі, геаграфіі, і чалавеку і міру. Музей школы служыць не толькі візітнай карткай нашай школы, але і адным з любімых мясцін нашых вучняў, бо што можа быць больш цудоўным, чым пабываць у нашым музеі, і акунуцца ў свет беларускай прыроды!

Виртуальная экскурсия по Музею природы