Тыдзень роднай мовы

22 верасня 2022 года навучэнцы 1 класа наведалі школьны музей "Беларуская хатка". Там яны пазнаёміліся з прадметам сялянскага побыту нашай вёскі ў мінулым, гісторыяй вёскі, а таксама даведаліся пра гераічную барацьбу беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны праз знаёмства з экспазіцыяй па генацыду нашага народа ў гады вайны.

План правядзення Тыдня роднай мовы з 15 па 23 верасня 2022 года

№ п/п Назва мерапрыемства Месца правядзення Тэрмін правядзення Адказныя
1 Арганізацыя ў школьнай бібліятэцы кніжнай выставы, прысвечанай знакамітым беларускім пісьменнікам і паэтам Школьная бібліятэка На працягу тыдня Русецкая Г.І.
2 Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства (8-11 кл.) ДУА “Гацукоўская сярэдняя школа” (на вучэбных занятках па беларускай мове) 16.09.2022 Касцецкая І.С.
3 Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” (1-11 кл.) ДУА “Гацукоўская сярэдняя школа” 21.09.2022 Чэркас А.У.
4 Наведванне школьнага музея “Беларуская хатка” (1 кл.) Школьны краязнаўчы музей 22.09.2022 Бароўка Н.М.
5 Стварэнне відэароліка “Чытаем вершы па-беларуску”, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа (7-11 кл.) ДУА “Гацукоўская сярэдняя школа” 23.09.2022 Дробуш С.А.