Дзень 2. "Куфар талентаў"

27.12.2022

Дзень другі пад назвай "Куфар талентаў" пачаўся з хвілінкі бяспекі "Правілы паводзін на зімовай дарозе". Вельмі спадабалася інтэрактыўная гульня "Куфар Скарбаў - мае любімыя казкі". Рабяты з задавальненнем адказвалі на пытанні гэтай гульні. Спартыўная гадзіна прайшла пад назвай "Самы моцны, спрытны, хуткі", якая выявіла сярод рабят чэмпіёнаў! Свае творчыя здольнасці выхаванцы лагера паказалі на "Арт-тэрыторыі - любімыя казачныя персанажы". Атрымалася цэлая выстава малюнкаў. Завяршыўся дзень дыскатэкай-караоке, а таксама хвілінкай здароўя "Сябры Майдадыра"