Дзень другі: Віктарына "Свая гульня" па фізіке, матэматыке і астраноміі для 6-7 класаў

07.12.2022

7 снежня ў нашай школе, у рамках тыдня прадметаў прыродазнаўча-навуковага цыкла, прайшло мерапрыемства для вучняў 6-7 класаў "Свая гульня". У гэтай віктарыне рабяты адказвалі на астранамічныя пытанні, якія вывучалі па прадмеце "Чалавек і свет". У другім раўндзе дзецям прыйшлося вырашаць задачы на кемлівасць, адказваць на пытанні з гісторыі матэматыкі і фізікі, вырашаць галаваломкі...

У перапынку паміж раўндамі свае матэматычныя здольнасці паказала вучаніца 7 класа Груша Вераніка. Яна з лёгкасцю адгадвала чысла з "Разумнай табліцы", якая складаецца з 25 вочак. Па выніках віктарыны наймацнейшымі апынуліся вучні 7 класа, але нягледзячы на гэта прызы атрымалі ўсе ўдзельнікі.