Экскурсія на 5-ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы

20.10.2022

Дзень адчыненых дзвярэй прайшоў у 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння, якая размяшчаецца ў Мар'інай Горцы. Паказальныя выступленні байцоў спецназа, паласа перашкод з інсцэніроўкай рэальнага бою, выстава зброі і ўмоў жыцця салдат. Гэта і многае іншае змаглі ўбачыць школьнікі Гацукоўскай СШ. Экскурсія была праведзена ў межах Тыдня прафарыентацыі.