Экскурсія ў мемарыяльны комплекс "Трасцянец"

21.12.2022

20 снежня, навучэнцы 11 класа, разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Каласковым Арцёмам Сяргеевічам, пабывалі на экскурсіі ў мемарыяльным комплексе "Трасцянец". "Трасцянец" - найбуйнейшы нацысцкі лагер смерці на тэрыторыі Беларусі, створаны ў 1941 годзе пад Мінскам. Тэрыторыя мемарыяльнага комплексу складае 112 га. Гэта чацвёрты па колькасці ахвяр канцэнтрацыйны лагер пасля Асвенцыма, Майданэка і Трэблінкі. Наведаўшы мемарыял, немагчыма застацца абыякавым да ўсяго, што адбывалася на гэтай зямлі... Адзінаццацікласнікі атрымалі вялікае ўражанне ад убачанага і гэтая экскурсія назаўжды застанецца ў іх памяці.