Урачыстае ўступленне ў шэрагі БРПА навучэнцаў ДУА "Гацукоўская сярэдняя школа"

21.05.2022

21 мая 2022 года прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае прыёму ў піянеры і акцябраты. 13 хлапчукоў і дзяўчынак далі ўрачыстае абяцанне і ўступілі ў шэрагі Беларускай Рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. «Любіць сваю Радзіму, быць добрым, чэсным і справядлівым» — ганарова гучала з іх вуснаў. Ганаровае права павязаць чырвоныя гальштукі і прымацаваць значкі было прадастаўлена дырэктару школы, кіраўніку па ваенна-патрыятычным выхаванні і класным кіраўнікам. Віншуем дзяцей нашай школы з гэтым хвалюючым і значным момантам у іх жыцці! Жадаем ім з гонарам і годнасцю насіць званне «Піянер» і "Акцябронак"!