Паездка ў спартыўны комплекс "Раўбічы"

20.02.2023

19 лютага 2023 года навучэнцы нашай школы наведалі спаборніцтвы па біятлоне "Снежны снайпер" у Раўбічах. Біятлон у нашай краіне - адзін з самых папулярных зімовых відаў спорту. Нашы спартсмены заўсёды выступаюць у авангардзе прэстыжных спаборніцтваў: узнімаюцца на п'едэстал на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету. Папулярызацыя гэтага віду спорту - цалкам заслуга нашых спартсменаў. Дзеці бяруць з іх прыклад, а "Снежны снайпер" з'яўляецца пляцоўкай для таго, каб іх мары ўвасобіліся ў рэальнасць, няхай нават на аматарскім узроўні. "Снежны снайпер" - адны з самых масавых спаборніцтваў сярод школьнікаў у нашай краіне. З году ў год ва ўсіх рэгіёнах яны выклікаюць на старт тысячы аматараў. Цяперашні сезон не выключэнне: на усіх этапах турніру выступілі больш за 20 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак! Нашым рабятам вельмі спадабалася дадзеная паездка, усё атрымалі шмат станоўчых эмоцый і весела правялі час.