Паездка ў гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна"

16.03.2023

16 сакавіка 2023 года для навучэнцаў 4-6 класаў нашай школы адбылася паездка ў гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна", з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Каласковым Арцёмам Сяргеевічам. Гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна" - адзін з найбольш грандыёзных фартыфікацыйных ансамбляў на тэрыторыі Беларусі. Ён быў створаны да 60-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай Вайне па ініцыятыве дабрачыннага фонду "Памяць Афгана". Галоўнае адрозненне комплексу "Лінія Сталіна" ад іншых музеяў у тым, што гэта вельмі адкрыты музей. Тут усё можна пакратаць рукамі, агледзець, адчуць сябе сапраўдным салдатам. Для хлапчукоў і дарослых мужчын наведванне застаецца незабыўным, бо дзе яшчэ можна адчуць сябе сапраўдным артылерыстам ці кулямётчыкам? Нашым рабятам вельмі спадабалася гэтая паездка, усе хлопцы атрымалі кучу незабыўных уражанняў і эмоцый.