Добраўпарадкаванне помніка воінам-землякам. якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

19.09.2023

У суботу, 16 верасня, вучні 9 класа адправіліся на добраўпарадкаванне помніка воінам-землякам, загінуўшым ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Хлопчыкі і дзяўчынкі падмялі і прыбралі тэрыторыю помніка ад смецця, а таксама памылі яго пліты і мемарыяльную скульптуру, каб усё выглядала прыгожа і дагледжана. Навучэнцы нашай школы рэгулярна сочаць за станам помніка і іншых памятных гістарычных аб'ектаў, тым самым паказваюць сваю павагу і памяць да гісторыі свайго роднага краю.