Экспазіцыя, прысвечаная генацыду беларускага народа

09.10.2023

З мэтай выхавання пачуцця патрыятызму, любові да радзімы, захавання і падтрыманне гістарычнай памяці, у Гацукоўскай сярэдняй школе была арганізавана экспазіцыя, прысвечаная генацыду беларускага народа. Вучні школы маглі азнаёміцца з інфармацыяй на стэндах і даведацца аб розных канцэнтрацыйных лагерах, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і аб колькасці людзей, якія загінулі ад рук фашыстаў у гэтых месцах. Рабяты даведаліся аб многіх нашых земляках, якія загінулі ў канцлагерах, а таксама аб спаленых вёсках Слуцкага раена, якія на жаль не змаглі ўзрадзіцца пасля вайны.