Добраўпарадкаванне помніка воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

09.11.2023

У чацвер, 9 лістапада, вучні 6 класа адправіліся на добраўпарадкаванне помніка воінам-землякам, загінуўшым ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Хлопчыкі і дзяўчынкі падмялі і прыбралі тэрыторыю помніка ад смецця і апалага лісця, а таксама памылі яго пліты і мемарыяльную скульптуру, каб усё выглядала прыгожа і дагледжана. Разам з вучнямі на ўборку помніка адправіўся і кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Каласкоў Арцём Сяргеевіч, які заўсёды кіруе такімі акцыямі, і дапамагае рабятам не забыць наша гістарычнае мінулае.