Экскурсія ў 30-ю Чырванасцяжную асобную чыгуначную брыгаду ў горадзе Слуцку

01.02.2024

1 лютага, навучэнцы Гацукоўскай сярэдняй школы адправіліся на экскурсію ў 30-ю Чырванасцяжную асобную чыгуначную Брыгаду ў горадзе Слуцку. Цікавай і пазнавальнай для хлопчыкаў стала экскурсія ў музей транспартных войскаў Рэспублікі Беларусь, размешчаны на тэрыторыі брыгады. Музей мае багатую экспазіцыя. У кожнай зале – экспанаты, дакументы, якія адпавядаюць вызначанаму перыяду дзейнасці чыгуначных войскаў: удзел у Вялікай Айчыннай вайне (1941-1945 гг.); будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі; гісторыя Чарнобыля і г.д. Брыгада ўдзельнічала ў будаўніцтве мемарыяльнага комплексу воінам - Астравы слёз у Мінску, якія загінулі ў Афганістане. Цікавая была інфармацыя аб тым, што ў 2000 годзе асабовы склад брыгады браў удзел у будаўніцтве і здачы ў эксплуатацыю новага чыгуначнага вакзала ў Мінску. А таксама цікавай для хлопцаў былі заняткі па разборцы і зборцы розных відаў зброі.