Дзень 1. "Вуліца бяспечных канікул"

31.10.2022

Першы дзень у аздараўленчым школьным лагеры называўся "Вуліца бяспечных канікул". Адкрыццё лагера прайшло ўрачыста. На арганізацыйнай лінейцы быў узняты сцяг з праслухоўваннем гімна, у рамках акцыі «Нашы сімвалы – наш гонар». Рабяты пазнаёміліся з Планам мерапрыемстваў. З выхаванцамі быў праведзены інструктаж па тэхніцы бяспекі. Дзеці былі азнаёмлены з правіламі паводзін у лагеры, прайшлі медыцынскі агляд у Гацукоўскай УА. Весела правялі час на спартыўнай гадзіне. Таксама рабяты намалявалі плакаты з назвамі свайго атрада. Скончыўся дзень хвілінкай бяспекі "Бяспечны маршрут: Школа-дом-школа".