Дзень 2. "Вуліца правілаў дарожнага руху"

01.11.2022

Дзень другі у аздараўленчым школьным лагеры называўся «Вуліца правілаў дарожнага руху». Раніца пачалася з хвілінкі здароўя «Не гуляй з бадзяжнымі жывёламі». Выхаванцы вывучылі алгарытм дзеянняў пры сустрэчы з жывёламі, таксама дзецям расказалі аб асцярожным і клапатлівым стаўленні да сяброў нашых меншых. Рабяты ўзялі за аснову прыказку "мы ў адказе за тых, каго прыручылі". У ходзе гульні "Дарожная мазайка" выхаванцы лагера ўспомнілі правілы дарожнаго руху. Дзеці былі актыўнымі і прадэманстравалі высокі ўзровень валодання правіламі бяспекі дарожнага руху. Спартыўная гадзіна – любімы занятак ўсіх выхаванцаў, таму што любыя рэкорды нам па сілах. З 11.00 да 12.00 выхаванцы лагера ўдзельнічалі ў спартыўным спаборніцтве «Нялёгкім будзе спорт, за кожны наш рэкорд». Замацаваць атрыманыя на "вуліцы правілаў дарожнага руху" веды дапамог мультсеанс "Азбука бяспекі са Смяшарыкамі", а таксама віктарына "Правілы ДАІ – правілы тваі".