Дзень 4. "Вуліца здаровага ладу жыцця"

03.11.2022

Чацвёрты дзень аздараўленчага лагера "Бяспечны гарадок" быў прысвечаны здароваму ладу жыцця. Рабяты падарожнічаюць па горадзе і сёння ў іх станцыя "ЗЛЖ". Дзень пачаўся з хвілінкі здароўя "Чыстыя рукі", "Нашы ворагі - мікробы". Вусны часопіс "Здароўе не купіш - яго розум дорыць" падказаў рабятам, што здароўе гэта каштоўнасць, якую чалавек сам беражэ і шануе. Дзеці малявалі малюнкі на тэму "Мы за здаровы лад жыцця!" Спартыўная гадзіна таксама прайшла весела і заўзята. Раскрылісь фізічныя здольнасці навучэнцаў. Вынікі былі вельмі высокімі. Ну і завяршыўся дзень хвілінай бяспекі - "Электрычныя прыборы - нашы сябры і ворагі."