Дзень 5. "Вуліца весялосці"

04.11.2022

Пяты дзень аздараўленчага лагера быў прысвечаны "Вуліцы весялосці". Дзеці пачалі гэты дзень з хвілінкі здароўя "Камп'ютэр і я", дзе даведаліся якую карысць нам прыносіць камп'ютэр, і якую шкоду ён можа прынесці нашаму здароўю. Далей па праграме ў рабят была гульня-падарожжа "Я, ты, ён, яна – разам дружная сям'я". Пасля гэтага для рабят быў арганізаваны конкурс малюнкаў "Міншчына спартыўная - 85", дзе яны ўспомнілі і намалявалі розныя спартыўныя аб'екты свайго роднага краю і вобласці. Далей навучэнцы прайшлі гульню-падарожжа ў краіне «Сказкіна», дзе яны з радасцю адгадвалі разнастайныя казкі і іх персанажаў. Таксама рабяты прынялі актыўны ўдзел у спартыўным мерапрыемстве "Нялёгкім будзе спорт за кожны наш рэкорд", там яны спаборнічалі адзін з адным, і паказалі выдатныя фізічныя навыкі. Пасля гэтага дзеці адправіліся гуляць на свежае паветра і маляваць малюнкі на асфальце. Ну і скончыўся гэты насычаны і займальны дзень хвілінкай па прыватнасьці "Чужыя людзі", дзе рабяты даведаліся, як правільна паводзіць сябе з незнаёмцамі і што рабіць у такіх сітуацыях.