Дзень 6. "Вуліца памяці і абавязку"

05.11.2022

Апошні, шосты дзень школьнага аздараўленчага лагера быў прысвечаны "Вуліцы памяці і абавязку". Пачаўся дзень з хвілінкі здароўя "Прафілактыка інфекцыйных захворванняў", навучэнцы даведаліся пра розныя інфекцыі, як мы можам імі заразіцца, і як гэтага не дапусціць. Далей было запланавана мерапрыемства "Юныя героі Вялікай Айчыннай вайны", дзе рабятам расказалі пра дзяцей, якія здзейснілі подзвіг і многія ахвяравалі сваім жыццём, дзеля свабоды сваёй Радзімы і перамогі над фашысцкай Германіяй. Пасля гэтага дзеці адправіліся на спартыўнае мерапрыемства «Вялікай Перамозе - прысвячаецца», дзе ў каторы раз паказалі свой спрыт, сілу і цягавітасць. Далей навучэнцы адправіліся ў завочнае падарожжа па Беларусі, у рамках акцыі «Збяры Беларусь у сваім сэрцы», і наведалі музей "Беларуская Хатка". Пасля гэтага дзеці адправіліся на традыцыйныя гульні на свежым паветры. У заканчэнні гэтага найцікавага і пазнавальнага дня адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная закрыццю лагернай змены. Усе ўдзельнікі аздараўленчага лагера былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі.