Дзень 1. "Дзень бяспечных канікулаў"

Першы дзень, 25 сакавіка, у аздараўленчым школьным лагеры называўся "Дзень вясёлых канікулаў". Адкрыццё лагера прайшло пад дэвізам "Як нам разам добра!". З рабятамі быў праведзены інструктаж па тэхніцы бяспекі. Дзеці былі азнаёмлены з правіламі паводзін у лагеры. Атрад прайшоў невялікі квэст па школе. Весела правялі час на спартовай гадзіне гуляючы ў спартовыя эстафеты. Рабяты намалявалі плакат і падпісалі дэвізам. Скончыўся дзень хвілінкай бяспекі "Бяспека на дарозе".