Дзень 2. "Дзень правілаў дарожнага руху"

Другі дзень, 26 сакавіка, у аздараўленчым школьным лагеры прайшоў пад назвай "Дзень правілаў дарожнага руху". Была праведзена хвіліна здароўя, рабяты даведаліся аб прадуктах у якіх утрымліваюцца вітаміны. Праведзена віктарына па правілах дарожнага руху. Дзеці былі азнаёмлены з правіламі паводзін у лагеры. Весела правялі час на спартыўнай гадзіне, праведзена мерапрыемства "Бяспечны спорт". Дзеці пабывалі на экскурсіі "Бяспечныя шляхі-дарожкі ў школьны лагер", выхавальнікі нагадалі рабятам маршрут бяспекі. Скончыўся дзень малюнкамі на асфальце "Ведай ПДР".