Дзень 3. "Дзень ратавальнікаў"

Трэці дзень, 27 сакавіка, у аздараўленчым школьным лагеры называўся "Дзень ратавальнікаў". На хвілінцы здароўя была праведзена "Дыхальная гімнастыка". Весела правялі час на спартыўным мерапрыемстве "Бяспечны спорт". Прайшло мерапрыемства "Скажы - НЕ наркотыкам!", гутарка "Аб шкодзе курэння, курыльных сумесяў". Дзеці даведаліся, якую шкоду наносіць курэнне чалавеку; высветлілі, чаму людзі пачынаюць курыць. Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне ў вучняў асноў здаровага ладу жыцця. Рабяты зрабілі высновы і намалявалі малюнкі на тэму «Я выбіраю здаровыя лёгкія». На хвілінцы бяспекі рабяты пагаварылі на тэму "Агонь - сябар ці вораг?"