Дзень 4. "Дзень здаровага ладу жыцця"

Дзень чацвёрты, 27 сакавіка, у нашым аздараўленчым школьным лагеры называўся "Дзень здаровага ладу жыцця". На хвілінцы здароўя рабятыы паўтарылі "Навошта трэба мыць рукі", успомнілі хваробы нямытых рук. Спартыўная гадзіна прайшла весела і цікава і называлася «Хуткія. Спрытныя. Смелыя». У мерапрыемстве бралі ўдзел 2 каманды. Мэта мерапрыемства ўмацаваць здароўе дзяцей, выхоўваць любоў да фізічнай культуры і спорту, пачуцця дружбы. У ходзе гутаркі па тэме дня, хлопцы даведаліся, што такое ЗЛЖ. Пашырылі і ўзбагацілі кругагляд навучэнцаў аб вадзе, рабяты разгадвалі крыжаванкі, рэбусы, галаваломкі - гэта развівала інтэлектуальныя здольнасці навучэнцаў, пазнавальную цікавасць да вывучэння прыроды. Таксама рабяты наведалі школьны дэндрарый, пагулялі ў гульню "Знайдзі скарб".