Дзень 5. "Дзень весялосці"

Пяты дзень, 29 сакавіка, у аздараўленчым школьным лагеры называўся "Дзень весялосці". На хвілінцы здароўя рабяты падарожнічалі па «Краіне Здароўя». У ходзе гутаркі пашыралася ўяўленне аб тым, што здароўе - галоўная каштоўнасць чалавечага жыцця, пашыралася ўяўленне аб тым, што карысна для здароўя. Адбылося спартыўнае спаборніцтва "Рабі з намі, рабі як мы, рабі лепш за нас". Мерапрыемства прайшло ў выглядзе эстафет, юнакі паказалі сваю актыўнасць і спрыт. Дзеці  пагулялі ў розныя гульні, якія развіваюць логіку, мысленне, увагу, і памяць. Таксама рабяты на турніры па шашках і шахматах арганізавалі сапраўдны мазгавы штурм. На хвілінцы бяспекі навучэнцы пагаварылі аб небяспецы, якую могуць несці малазнаёмыя людзі.