Дзень 1. "Прывітанне канікулы, прывітанне лагер!"

25.12.2023

Першы дзень у нашым школьным аздараўленчым лагеры прайшоў пад назвай "Прывітанне канікулы, прывітанне лагер!". Пачаўся ён з таго, што дзецям расказалі пра тэхніку бяспекі і правілы паводзін у лагеры. Далей для нашых рабят правялі хвілінку здароўя, дзе яны даведаліся пра асабістую гігіену і здаровы лад жыцця. Пасля гэтага дзеці дружнай кампаніяй накіраваліся ў школьны музей "Беларуская хатка", дзе яны ўбачылі шмат цікавых экспанатаў і паслухалі пра гісторыю Роднага краю. Далей дзеці адправіліся на спартыўную гадзіну пад назвай "Хуткія сняжынкі", на якой паказалі свае фізічныя навыкі. Пасля гэтага нашы навучэнцы прыняліся ствараць атрадны куток, а таксама зрабілі калаж "Дружны атрад". Скончыўся гэты насычаны дзень хвілінкай ПДР "Бяспечны маршрут: Увага дарога!".