Дзень 2. "Дзень бяспекі, спорта і здароўя"

26.12.2023

Другі дзень нашага лагера пад назвай "Дзень бяспекі, спорту і здароўя" пачаўся з інфармацыйнай хвілінкі "Пяць правілаў бяспечных паводзін пры надзвычайных сітуацыях". Далей рабятам была прапанавана віктарына "Вітамінная азбука", дзе яны падзяліўшыся на дзве каманды актыўна адказвалі на цікавыя пытанні пра садавіну, гародніну і карысць ад іх. Спартыўная гадзіна «Самыя хуткія, моцныя, спрытныя» не прымусіла дзяцей доўга чакаць, і прайшла вельмі весела і ярка. Пасля гэтага нашы вучні згулялі ў прававую гульню "Рэальная небяспека ў віртуальным свеце", падчас якой даведаліся якія небяспекі тоіць у сабе інтэрнэт. Ну і скончыўся гэты дзень калейдаскопам "У краіне марозных сняжынак", на якім выразалі прыгожыя сняжанкі і ўпрыгожылі імі свой кабінет.