Дзень 3. "Дзень зімовых фантазій і забаў"

27.12.2023

Трэці дзень нашага лагера быў прысвечаны зімовым фантазіям і забаўкам. Пачаўся ён з інфармацыйнай хвілінкі "Будзь здаровы без дактароў", дзе дзецям расказалі пра тое, як захаваць сваё здароўе і пазбегнуць наведвання бальніцы. Пасля гэтага для рабят быў запланаваны гульнявы занятак "Зімовыя ўборы", на якім яны ўсё дружна выразалі прыгожыя зімовыя ўзоры і ўпрыгожвалі імі вокны. Далей дзеці адправіліся на спартландыю "Гадзіна вясёлых эстафет", удзельнічалі ў розных кокурсах і эстафетах, а пасля іх згулялі ў розныя цікавыя гульні. Пасля рабяты адправіліся на пазнавальную гульню "Вясёлы і бяспечны Новы год", на якой ім распавялі, што феерверкі і хлапушкі - дзецям не цацкі! І пад канец гэтага дня прайшла хвілінка бяспекі "Флікер - твой сябар".