Дзень 5. "Дзень краязнаўства"

29.12.2023

Пяты дзень нашага школьнага аздараўленчага лагера пад назвай "Дзень краязнаўства" пачаўся з інфармацыйнай хвілінкі "Правілы выкарыстання цюбінгаў, саней, лыж, сноўбордаў у зімовы перыяд". Пасля яе рабятам была прапанавана віктарына "Па сцяжынках малой радзімы", дзе яны адгадвалі розныя славутасці і памятныя мясціны нашага роднага Слуцкага краю. Далей дзеці прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў "Што ў зімушкі ў мяшку?", і намалявалі мноства выдатных і прыгожых зімовых пейзажаў. Спартыўна-аздараўленчая гадзіна «Спартыўныя рэкорды» - гэта тое, чаго рабяты чакаюць больш за ўсё. Сёння яны паказалі свае навыкі гульні ў футбол і піянербол, а таксама паўдзельнічалі ў вясёлых эстафетах. Ну і скончыўся гэты дзень інфармацыйнай хвілінкай "У гасцях у Здаравячка: 10 правілаў добрага настрою".