Дзень 6. Дзень развітання "Да хуткіх сустрэч!"

30.12.2023

Заключны шосты дзень нашага вясёлага школьнага лагера пачаўся з інфармацыйнай хвілінкі «Я і мае віртуальныя сябры». Далей дзеці адправіліся ў творчую майстэрню "Калядны Анёл" і прыняліся за выраб паштовак і сувеніраў. Пасля гэтага нашы навучэнцы адправіліся на спартыўна-аздараўленчую гадзіну на свежым паветры. Таксама пасля гэтага рабятам была прапанавана літаратурная віктарына "Па слядах казачных герояў", падчас якой яны дружна і весела адгадвалі розных казачных персанажаў. Далей дзеці адправіліся на танцавальны марафон "Да спаткання, лагер!" Ну і скончыўся гэты дзень урачыстай лінейкай, прысвечанай закрыццю лагернай змены, і вядома ж узнагароджаннем дзяцей памятнымі падарункамі.