Дзень 6. "Казачны"

Дзень шосты у нашым аздараўленчым школьным лагеры называўся «Дзень Казачны». Раніца пачалася з хвілінкі здароўя «У царстве гігіены». Падчас гутаркі выхаванцы даведаліся пра гігіену скуры, зубоў, волас; гігіене адзення і абутку. Захаванне правілаў асабістай гігіены дазваляе пазбегнуць многіх захворванняў - да такой высновы прыйшлі дзеці ў ходзе абмеркавання тэмы. Вельмі спадабалася дзецям конкурсная праграма "У гасцях у казкі". Рабяты адгадвалі загадкі, шарады, герояў па апісанні, глядзелі ўрыўкі з мультфільмаў. Завяршальным этапам быў конкурс "Мой любімы казачны герой". Пасля актыўных заняткаў спортам трэба крыху адпачыць. Гэтаму спрыяў буккросінг «Чытаем разам». Абмен кнігамі - справа добрая і патрэбная. Бо кожная кніга, у рэшце і напісана для таго, каб яе прачыталі. Дзеці абменьваліся сваімі любімымі кніжкамі.  Пасля сытнага абеду і моцнага паўдзённага сну дзень завяршыўся хвілінкай бяспекі "Дзе можна гуляць, а дзе нельга". Выхаванцы лагера вызначылі бяспечныя месцы для гульняў, расказалі, да якіх наступстваў можа прывесці парушэнне гэтых правілаў.