Дзень 11. "Супрацьпажарны"

Адзінаццаты дзень у аздараўленчым школьным лагеры называўся «Супрацьпажарны». На хвілінцы здароўя рабяты даведаліся пра небяспеку "Сонечнага апёку". Дзеці даведаліся, як вызначыць прыкметы сонечнага апёку і як аказаць першую дапамогу пацярпелым ад сонца, а таксама як абараніць сябе у гарачы, сонечны дзень ад ультрафіялету. Вельмі пазнавальна і весела прайшла конкурсная праграма "Захавай сваё жыццё". Падчас спартыўнага мерапрыемства рабяты паказалі свае рэкорды ў эстафетах. Шляхам эстафет удасканальвалася развіццё фізічнай культуры, у ходзе мерапрыемства выхоўвалася пачуццё таварыства і ўзаемадапамогі. У рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню» быў праведзены конкурс малюнкаў на супрацьпажарную тэматыку. На хвілінцы бяспекі ўсе дружна паўтарылі "Чароўныя тэлефоны": 101, 102,103, 112.