Дзень 12. "Працоўны"

Дванаццаты дзень работы школьнага аздараўленчага лагера быў прысвечаны працоўнай падрыхтоўцы школьнікаў і называўся "Дзень працавітасці". У ходзе ўступнай гутаркі "Аб карысці фізічнай працы" выхаванцы прыйшлі да высновы, што могуць аказваць пасільную дапамогу грамадству, школе, а па сутнасці — самім сабе. Дзеці з азартам і вялікім жаданнем прынялі ўдзел у працоўным дэсанце па добраўпарадкаванні тэрыторыі помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны землякам, які быў запланаваны ў рамках акцыі «Не пакінем без клопату». Выхаванцы дружна ўзяліся за справу з мэтай аддаць доўг памяці загінулым героям-землякам, зрабіць свой пасёлак прыгажэй, камфортней для сябе і іншых, адчуць сваю патрэбнасць, дачыненне да спраў усёй краіны. Таксама рабяты паглядзелі фільм "Цімур і яго каманда". Зрабілі для сябе галоўную выснову: дапамагаць трэба ўсім, прыносіць карысць навакольным сябе людзям. Спартыўная гадзіна прайшла на школьным стадыёне. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў спаборніцкай праграме "Разам і дружна" і рухомых гульняў. Завяршыўся дзень хвілінкай бяспекі "Мой сябар - святлафор».