Дзень 3. "Дзень Бяспекі"

03.06.2023

Дзень трэці быў прысвечаны бяспецы. Рабятам нагадалі аб правілах гігіены, распавялі пра наступствы "брудных рук". Займальна прайшло мерапрыемства "Для ўсіх, без выключэння, ёсць правілы руху". Таксама пазнавальна прайшла квэст-гульня "Беларусь-наш агульны дом". Шмат часу дзеці праводзілі на свежым паветры. Дзень завяршыўся хвілінамі бяспекі "Правілы паводзін падчас прагулкі", і "Гуляй на вуліцы з розумам".