Дзень 5. "Дзень Беларускай мовы"

06.06.2023

Пяты дзень аздараўленчага лагера быў прысвечаны беларускай мове. Дзеці размаўлялі на беларускай мове, нават самыя маленькія выхаванцы былі зацікаўлены. Дзень пачаўся з хвілінкі здароўя "Загартоўванне. Як захаваць зрок". Выхавацелі правялі віктарыну "Ці ведаеш ты беларускую мову?", дзе вучні 4 і 5 класаў паказалі выдатныя вынікі. Вельмі актыўнымі былі і маленькія выхаванцы. Таксама ўсе гулялі на свежым паветры. Прадоўжылася усё дыскатэкай. Дзень закончыўся хвіліннай бяспекі "Хваробы брудных рук".