Дзень 14. "Прафілактычны"

16.06.2023

Чатырнаццаты дзень у аздараўленчым школьным лагеры называўся "Дзень прафілактыкі шкодных звычак". На хвілінцы здароўя рабяты даведаліся аб дыхальнай гімнастыцы. Дзеці прыйшлі да высновы, што здароўе гэта самая галоўная каштоўнасць у жыцці, якую трэба берагчы, а здаровыя лёгкія - гэта аснова здароўя ўсяго арганізма. Прайшла малая спартакіяда пад дэвізам "Бяспечны спорт". На мерапрыемстве рабяты паказалі свае фізічныя ўменні. Усе практыкаванні спрыялі ўмацаванню фізічнага здароўя навучэнцаў. У рамках акцыі «Беларусь супраць тытуню», праведзена мерапрыемства «Курыць – здароўю шкодзіць», якое было накіравана на прафілактычную працу з навучэнцамі па барацьбе са шкоднымі звычкамі. Дзеці паглядзелі відэаролікі і мультфільмы пра здаровы лад жыцця, вывучылі памяткі пра здаровае харчаванне. Замацаваць атрыманыя веды дапамог конкурс малюнкаў "Я выбіраю здаровыя лёгкія". На хвілінцы бяспекі рабяты паўтарылі план дзеянняў падчас пагрозы ўзнікнення пажару і меры прадухілення пажараў у побыце.