Дзень 15. "Музычны"

17.06.2023

Пятнаццаты дзень у школьным аздараўленчым лагеры быў прысвечаны музыцы. Пачаўся дзень з хвілінкі здароўя "Твой рэжым дня на канікулах". Пасля гэтага для дзяцей была арганізавана караоке-дыскатэка "Беларускія вячоркі". Спартыўная гадзіна «Гумар важны ў спорце і не спрачайцеся» паказаў хто з рабят з'яўляецца наймацнейшым, спрытным і валодае добрым пачуццём гумару. Далей адбыўся музычны конкурс «До-Мі-Соль-ка» на якім рабяты паказалі свае музычныя здольнасці, спявалі песні і складалі мелодыі. Пасля гэтага ўсе адправіліся на дыскатэку "Дружаць дзеці ўсёй зямлі". І завяршыўся гэты захапляльны музычны дзень хвілінкай бяспекі "Небяспечныя сітуацыі: незнаёмыя людзі на шляху".