Мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці Хатынскай трагедыі

22.03.2022

22 сакавіка для ўсіх беларусаў стаў днём памяці продкаў, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны ў выніку палітыкі генацыду супраць мірнага насельніцтва з боку нацыстаў. У гэты дзень, у 1943 годзе карнікі спалілі вёску Хатынь разам з яе жыхарамі. Нацысты не пашкадавалі ні дзяцей, ні старых, ні жанчын. Пра тыя страшныя падзеі і было ўзгадана на выхаваўчым уроку для навучэнцаў 7-9 класаў.