Акцыя-эстафета «Ганаруся подзвігам ветэрана-зямляка»

18.10.2022

У Год гістарычнай памяці, у перыяд з красавіка па верасень бягучага года ў Міністэрстве працы і сацыяльнай аховы праходзіла акцыя-эстафета «Ганаруся подзвігам ветэрана-зямляка». У межах акцыі былі зняты відэаролікі з аповедамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вязняў, жыхароў блакаднага Ленінграда і сведкаў вайны, з успамінамі іх родзічаў, з аўтарскімі сюжэтамі работнікаў сацыяльных устаноў. Відэаролікі ўвайшлі ў аснову электроннай «Кнігі памяці», якая была сфарміраваная да Дня народнага адзінства. Кніга, акрамя спасылак на відэа, утрымлівае кароткае апісанне пра герояў сюжетаў (каля 60 унікальных гісторый).

Кніга Памяці